Аўторак, 13 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 13 верасня.

Напад у цэнтры Кабула

У цэнтры Кабула абыўся напад на амбасаду ЗША і штаб-кватэру сіл міжнароднай кааліцыі. Адказнасць за напад узяў на сябе рух «Талібан».

У Пакістане абстраляны школьны аўтобус

У пакістанскім горадзе Пешывары невядомыя абстралялі школьны аўтобус. Загінулі пяцёра школьнікаў і кіроўца, дзевятнаццаць чалавек параненыя.

Джаліль: у Лівіі будзе будзе ісламская дэмакратыя

Кіраўнік пераходнага ўраду Лівіі Мустафа Абдул Джаліль ў сваёй прамове ў Трыпалі паабяцаў, што ў краіне будзе створана ўмераная ісламская дэмакратыя, і што ўрад будзе прызначаць жанчын на ўрадавыя і дыпламатычныя пасады.

Заклік знішчыць запасы кассетных выбуховак

Арганізатары канференцыі ў Ліване, прысвечанай кассетным выбухоўкам, заклікае знішчыць запасы гэтых боепрыпасаў і дапамагчы іх ахвярам. У асноўным, ад кассетных выбуховак пакутвае мірнае насельніцтва.

Лёс «Хэпі Фіт» невядомы

Навукоўцы баяцца, што любімага пінгвіна Новай Зеландзіі Хэпі Фіт мог з’есці драпежнік. Яны страцілі сувязь спецыяльным перадатчыкам нацеле пінгвіна, які раней быў выпушчаны на свабоду.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі

Па матэрыялах Рускай службы BBC