Серада, 14 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 14 верасня.

Бой у цэнтры Кабела завершаны

Афганская армія і сілы міжнароднай кааліцыі забілі апошніх баевікоў, якія здзейснілі ў аўторак серыю нападаў ў Кабуле. Афганскія ўлады паведамляць пра пагібель семерых чалавек. Страты баевікоў склалі дзевяць чалавек.

Маштабная паводка ў Пакістане

Больш за 200 чалавек загінулі, і больш за мільён засталіся без прытулку, ў выніку паводкі на поўдні Пакістана. Прадстаўнікі гуманітарных місій, кажуць, што цяперашняя паводка яшчэ большых маштабаў, чым мінулагодняя.

Еўрабонды для еўразоны

Кіраўнік еўрапейскай камісіі Хосэ Мануэль Барроса назваў пазыковыя праблемы еўразоны самым вялікім крызісам гэтай эпохі. Ён плануе ўвесці адзіныя аблігацыі, каб рызыкі для бедных краін падзялялі больш паспяховыя краіны еўразоны.

ЗША пакіне ў сіле санкцыіі супраць Бірмы

Спецпрадстаўнік ЗША ў Бірме Дэрак Мітчал заявіў, што у ходзе шасцідзённага візіта ў краіну, ён убачыў, што краіна хоча перамен, аднак, па яго словах, Вашынгтон не збіраецца адмяняць санкцыі ў адносінах Бірмы.

Смех дапамагае знізіць боль

У Оксфардскім універсітэце прайшоў незвычайны тэст. Удзельнікі эксперыменту паглядзелі юмарыстычны сюжэт, у той час, калі ў руках у іх былі пакеты з лёдам. Высвятлілася, што 15-хвілінны смех дапамагае павялічыць супраціўляльнасць болю на 10%.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC