Пятніца, 16 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцу, 16 верасня.

Паўстанцы штурмуюць апору Кадафі

Сілы нацыянальнага пераходнага камітэта Лівіі аднавілі спробы ўзяць Сірт і Бані-Валід, якія кантралююць прыхільнікі Муамара Кадафі. Раней супернікі рэжыму Кадафі ўшчыльную падыйшлі да Сірта, але панеслі страты і вымушаны былі адступіць.

Міністры ЕЗ шукаюць выхад з крызісу

Міністры фінансаў Еўрапейскага Звязу на сустрэчы ў Польшчы абмяркоўваюць меры барацьбы з фінансавым крызісам у еўразоне, і спрабуюць згладзіць супярэчнасці адносна вылучэння другога пакету экстрэнай фінансавай дапамогі Грэцыі.

У Даніі прэм’ер-міністрам стане жанчына

У першыню ў гісторыі Даніі пасаду прэм’е-міністра зойме жанчына. Лідар сацыял-дэмакратаў Хелле Торнінг-Шміт перамаглана парламенцкіх выбарах, не глядзячы на тое, што абяцае яшчэ больш павысіць падаткі.

У Казахстане прызямлілася капсула «Саюза»

Спускаемы апарат «Саюз» паспяхова прызямліўся ў Казахстане. На ім з МКС вярнуліся расійскія касманаўты Андрэй Барысенка і Аляксандр Самукуцяеў, таксама астранаўт НАСА Рональд Гаран.

Адкрыта планета с двума сонцамі

Арбітальны тэлескоп «Кеплер» упершыню выявіў планету, якая круціцца вакол падвоенай зоркі. Новая планета, якая атрымала назву Кемлер 16-Б, уяўляе з сябе газавы гігант падобны на Сатурн. Ад зямлі яе адлучае больш за дзвесце светавых гадоў.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC