Гэты дзень павінен прымусіць людзей не проста задумацца пра мір…

Адзін з вераснёўскіх дзён – 21 верасня — Міжнародны дзень міру. Gorad.by падрыхтаваў невялікі і цікавы аповед пра гэты дзень.

Міжнародны дзень міру (International Day of Peace) быў абвешчаны ў 1982 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. Гэты дзень абвяшчаўся днём усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

Калі адзначаецца

Раней адзначаўся ў трэці аўторак верасня — дзень адкрыцця чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Але ў верасни 2001 года ААН вырашыла усталяваць канкрэтную дату. Цяпер дзень міра святкуецца штогод менавіта 21 верасня.

Мэта святкавання

Трэба цаніць мір, бо вайна шчасце не прыносіць. Гэты дзень павінен прымусіць людзей не толькі задумацца пра мір, але і зрабіць што-небудзь дзеля яго.

Як адзначаюць дзень міра

У Дзень міру, 21 верасня, заклікаецца спыніць ўсе ваенныя дзеянні. Апоўдні па мясцовым часе ў кожнай краіне гучыць заклік ушанаваць гэты дзень хвілінай маўчання.

Дзень міра ў Беларусі

У Рэспубліцы Беларусь штогод адзначаецца гэты дзень. У 2011 годзе з 15 па 21 верасня 2011 праводзіцца «Тыдзень міра». На гэтым тыдні ў калектывах і установах праводзяцца тэматычныя гадзіны і мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята.

Напрыклад, магілёўскі Беларуска-Расійскі ўніверсітэт 19 верасня 2011 года ў рамках «Тыдня міру» ладзіў экскурсію для актыва ўніверсітэта і замежных студэнтаў у Мемарыяльны комплекс «Усакіна».