Серада, 21 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 21 верасня.

Мітынг на заходнім беразе ракі Іардан

Тысячы палесцінцаў на заходнім беразе Іардана зладзілі мітынг у падтрымку рашэння кіраўніцтва аўтаноміі – дамагацца прызнання незалежнасці ў ААН.

Амерынкацы вызвалены ў Іране

Двое амерыканцаў прыгавораных у Іране да 8 гадоў турмы па абвінавачванню ў шпіянажы вызвалены пад заклад. Сума склала, па некаторых дадзеных, каля 400 тыс даляраў.

Пратэсты супраць забойства Рабані

У Афганістане праходзяць дэманстрацыі пратэсту супраць забойства былога прэзідэнта краіны Бурханудзіна Рабані, які лічыўся ключавой фігурай у перамовах уладаў з талібамі.

У Мексіцы на дарозе знойдзены 35 целаў

У Мексіцы ў горадзе Веракрус на дарозе ў грузавіках былі знойдзены 35 целаў. Усе яны, верагодна, былі забіты наркамафіяй. Па словах паліцыі, 7 загінуўшых былі раней судзімыя.

На Японію абрынуўся тайфун «Роке»

На Японію абрынуўся тайфун «Роке», у сувязі з чым больш за мільёну японцаў было прадпісана эвакуіравацца. Зараз «Роке» набліжаецца да аварыйнай атамнай стацыі Факусіма.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC