Панядзелак, 26 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак, 26 верасня.

МВФ гатовы спісаць палову пазыкі Грэцыі

МВФ аб’явіў, што для пераадолення крызісу еўразоны ён гатовы спісаць палову пазык Грэцыі. Планы таксама прадугледжваюць павялічыць аб’ём фонда еўрапейскай фінансавай стабільнасці да 2-ух трыльёнаў еўра.

Паводкі і праліўныя дажджы ў Індыі

Больш дзьвух мільёнаў жыхароў Індыі пакінулі свае дамы з-за паводак, якія былі выкліканы праліўнымі дажджамі, у штатах Арыса, Утар-Прадэш і Біхар. Узровень вады ў Ганзе перавысіў рэкорд 1975 года і працягвае падымацца.

Суд над падазраванымі ў тэрарызме

У Брытаніі пачнаецца суд над групоўкай з шасьці жыхароў Бірмінгема, іх абвінавачваюць у тэрарызме, у прыватнасці, у падрыхтоўцы выбухаў смяротнікаў. Па дадзеных паліцыі, двое з падазраваных прайшлі ваенную падрыхтоўку ў Пакістане.

Пекін хоча абіраць Далай-Ламу

Улады Кітая намераны самі абраць наступнага Далай-Ламу – духоўнага лідара будыстаў Тыбета. Афіцыйны Пекін заяўляе, што не прызнае пераемніка цяперашняга Далай-Ламы, які жыве ў выгнанні.

Канфіскавана субмарына наркадзяльцоў

У Калумбіі канфіскавана 16-метровая падводная лодка паўстанцага руху «Фарк», разлічаная на пяць чалавек і 7 тон грузу. Паліцыя лічыць, што субмарына прызначалася для перавозкі наркотыкаў.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC