Серада, 28 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 28 верасня.

Барозу заклікаў абкласці падаткам банкі

Глава еўракамісіі Жозэ Мануэль Барозу,выступаючы перад парламентам, у якасці меры па барацьбе з крызісам заклікаў увесці падатак на фінансавыя аперацыі банкаў. Па яго словах, гэта дасці 55 млрд. еўра паступленняў у казну.

Антытраставае расследванне ў ЕС

Еўракамісія заявіла, што ператрусы ў офісах энэргетычных кампаній, у тым ліку дачыннай (руск. дочерней) кампаніі «Гаспрама», праводзіліся ў ходзе антытраставага расследвання. «Гаспрам» завярае, што гатовы аказваць расследванню ўсямернаесадзеянне.

Камісія па прымярэнню ў Код Д’Івуары

У Код Д’Івуары прывезена да прысягі камісія па пошукам праўды, прымірэнню і дыялогу, якой трэба разабрацца ў прычынах грамадзянскага канфлікту, які ахапіў краіну ў пачатку гэтага году, пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Лекар Джэксана адмаўляе абвінавачванні

Асабісты лекар Майкла Джэксана Конрад Мюрэй адмаўляе выдвінутыя супраць яго абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве спевака. Адвакаты Мюрэя заявілі ў судзе, што Джэксан сам прыняў смяротную дозу снатворнага ў адсутнасці доктара.

Тэвес не адмаўляўся выйсці на поле

Зорка «Манчэстар Сіці» Карлас Тэвес абверг скандальныя паведамленні пра тое, што ён нібыта адмовіўся выйсціна поле ў час матчу супраць Мюнхенскай «Баварыіі». Па выніках матчу: «Баварыя» забіла «Манчэсцеру» два безадказных мячы.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC