Пятніца, 30 верасня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцу, 30 верасня.

Рэвалюцыя ў Лівіі — прыклад для Масквы?

Сенатар ад штата Арызона і былы кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Макейн заявіў у час візіта ў Трыпалі, што на звяржэнне Муамара Кадафі натхняе народы ўсяго свету, у тым ліку ў Сірыіі, Іране,Кітае і Расіі.

У Емене забіты пераемнік Бін Ладэна

Міністэрства абароны Емена заявіла пра смерць вядомага радыкальнага масульманскага прапаведніка, падазраваемага лідара Еменскага аддзялення Аль-Каіды Анвара аль-Авлакі.

Забойства жанчыны ў царкве Мадрыда

У Мадрыдскай царкве Санта-Марыя дэль Пінар узброены мужчына забіў цяжарную жанчыну, а затым застрэліўся сам. Дзіцяці атрымалася выратаваць.

Візіт паўднёвакарэйскага палітыка ў Пхеньян

Старшыня партыі, якая кіруеў Паўднёвай Карэі, Хонг Джун Пу адправіўся з візітам у Паўночную Карэю, напярэдадні паездкі ён заявіў,што палітычныя ўзаемаадносіны дзвюх Карэй, якія за апошні год рэзка пагоршыліся, не павінны адбівацца на эканамічным супрацоўніцтве.

Жаночая кампанія для гарылы-халасцяка

У бразільскі заапарк прыбылі з Англіі дзве самкі гарылы, якіх вырашылі пазнаёміць з адзінокім самцом з імем Ідыямін, які ўжо 27 год застаецца халасцяком. Служыцелі заапарка паведамляюць, што іх сустрэча прайшла мірна.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC