Панядзелак,3 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Руская служба  ВВС расказвае пра галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак,3 кастрычніка.

Грэцыя не выканае ўмовы крэдытораў

Грэцкія ўлады аб’явілі пра тое, што бюджэтны дэфіцыт краіны будзе паменьшаны двойчы: у 2011 і 2012 гадах. Адкак, гэтага ўсё роўна не хопіць, каб выканаць патрабаванні пастаўленыя еўрасаюзам і Міжнародным Валютным Фондам.

У Лівіі сілы НПС штурмуюць Сірт

Войскі нацыянальнага пераходнага савета Лівіі пачалі вырашаючы штурм Сірта. Гэты горад застаецца адной з апошніх апор былога лівійскага лідара палкоўніка Кадафі.

Аманда Нокс адмаўляе віну ў забойстве

Амерыканка Аманда Нокс, прыгавораная ў 2009 годзе да 26-ці год зняволення за забойства брытанскай студэнткі  Мэрэдыт Керчар, заявіла на апеляцыйным слуханні, што яна не вінаватая.

Беразоўскі супраць Абрамовіча

Лонданскі высокі суд пачаў разглядаць пазоў (руск. иск) Барыса Беразоўскага да яго былога партнёра Рамана Абрамовіча. Беразоўскі абінавачвае Абрамовіча ў ціску, у выніку якога, той прадаў сваю долю ў кампаніі «Сіднафта» па заніжанай цане. Абрамовіч усе абвінавачванні абвяргае.

Выратавальныя работы на Філіпінах

Выратавальнікі Філіпін спрабуюць дабрацца да сотняў людзей, якія апынуліся адрэзанымі ад свету на дахах сваіх хат, пасля разбуральных паводак, выкліканых двума моцнымі тайфунамі.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC