Аўторак, 4 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 4 кастрычніка.

Грэцыі не спяшаюцца вылучаць еўракрэдыт

Міністры фінансаў краін еўразоны адклалі рашэнне па вылучэнню для Грэцыі наступнага траншу крэдыту на суму 8 млрд. еўра. Рашэнне аб новым траншы будзе прынята пасля таго, як еўрапейская камісія абнародуе свежы даклад пра эканамічнае становішча.

Торы жадаюць змяніць правілы іміграцыі

Кааліцыйнае кіраўніцтва Брытаніі мае намер пераглядзець іміграцыйныя правілы. Па словах міністра ўнутраных спраў Тэрэзы Мэй, гэта робіцца дзеля таго, каб злачынцы не маглі прыкрывацца еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека, што дазваляе ім пазбегнуць дэпартацыі.

13 забітых пры нападзенні ў Пакістане

Невядомыя ўзброеныя асобы расстралялі 13 пасажыраў аўтобуса ў горадзе Квета на паўднёвым захадзе Пакінстана. Забойства, хутчэй за ўсё, было здзейснена на рэлігійнай глебе.

Бежанцы з КНДР дастаўлены ў Паўднёвую Карэю

Дзевяць перабежчыкаў з КНДР дастаўлены ў Паўднёвую Карэю. Тры тыдні таму трое мужчын, трое жанчын і трое дзяцей прыбылі на невялікай лодцы да пабярэжжа Японіі. Яны былі затрыманы паліцыяй, якая з пачату верасня дапытвала бежанцаў.

Паб выйграў спор ў прэм’ер-лігі

Уладальніца паба з Портсмута дамаглася ў судзе еўрасаюза права паказваць у сваёй установе гульні ангельскай прэм’ер-лігі, якая трансліруецца па замежныі тэлеканалам.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC