Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 5 кастрычніка.
Сутычка дэманстрантаў з паліцыяй у Грэцыі
Грэцкая паліцыя выкарыстоўвала слязнівы газ супраць удзельнікаў пратэстаў у Афінах, дзе праходзіць 24-гадзінная забастоўка.
Бюджэта ЗША не хопіць на патрэбы НАТО
Міністр абароны ЗША Леон Панета папярэдзіў, што Амерыка ў будучыні не зможа падтрымліваць бюджэт НАТО на фоне зніжэння абаронных растрат краін членаў еўрасаюза.
Паводка ў Тайландзе
Больш 200 чалавек сталі ахвярамі паводкі ў Тайландзе. Ліўневыя дажджы не спыняюцца ў краіне з сярэдзіны ліпеня. Шматлікія рэкі выйшлі з берагоў, дарогі размыты, а вада пагражае рысавым палям.
Японскія кітабоі вернуцца ў Антарктыку
Улады Японіі абвясцілі, што ў гэтым годзе кітазабойны фон краіны вернецца ў Антарктыку. Праціўнікі палявання на кітоў патрабавалі ад японскага ўрада спыніць гэты промысел.
Рэкордная прадажа вазы эпохі Мін
У Ганконгу за рэкордную суму ў 21,5 мільён даляраў прадана кітайская ваза часоў дынастыі Мін. Бела-блакітная керамічная ваза ўзростам каля 500 гадоў была куплена на аўкрыёне Сотбіс невядомым у ходзе тэлефонных таргоў.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC