Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 6 кастрычніка.
Памёр заснавальнік Apple Стыў Джобс
Заснавальнік кампаніі Apple Стыў Джобс памёр 5 кастрычніка ад рака падстраўнікавай залозы (руск. поджелудочной железы) ва ўзросце 56-і год. Джобс вывеў Apple на глабальны ўзровень, зрабіўшы з яе гіганта і лідара ў вобласці высокіх тэхналогій.
16 загінуўшых у ходзе беспарадкаў у Сірыі
Па дадзеных сірыйскай апазіцыі, у ходзе сутычак дэманстрантаў з сіламі беспякі ў Сірыі загінулі 16 чалавек. Антыўрадавыя выступы ў Сірыі пачаліся 7 месяцаў таму, і прэзідэнт краіны паабяцаў у снежні правесці мясцовыя выбары, каб разрадзіць сітуацыю.
ВВС скараціць 2000 месцаў да 2017 году
ВВС плануе скараціць расходную частку бюджэта на 20%. Да 2017-ага году будзе скарочана каля 2000 працоўных месцаў.
Сара Пэйлін не пойдзе ў прэзідэнты
Былы губернатар Аляскі і былы кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША Сара Пэйлін аб’явіла пра тое, што не намерана вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ў 2012 годзе.
Акцыі пратэста ў італьянскай Вікіпедыі
З італьянскайверсіі сайтаWikipedia зніклі ўсе артукулы акрамя загалоўнага. Так сайт выказаў пратэст супраць законапраекта, які абмяжоўвае публікацыю расшыфровак тэлефонных размоў, якія знаходзяцца ў распараджэнні паліцыі.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC