Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніца, 7 кастрычніка.
Пятая гадавіна забойства Паліткоўскай
У дзень пятай гадавіны забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай фігурантам крымінальнай справы было прад’яўнена новае абвінавачванне, аднак, заказчык забойства так і не знойдзены.
Афганістан – да перамогі ўсё яшчэ далёка
Праз 10 год пасля пачатка вайны ў Афганістане ЗША дагэтуль не ведаюць, як давесці яе да пераможнага канца, пра гэта заявіў генерал арміі ў адстаўцы Стэнлі Маккрыстал, камандуючы сіламі кааліцыі.
Сілы НПС Лівіі штурмуюць Сірт
Сілы верныя лівійскаму пераходнаму ўраду вядуць маштабнае наступленне на горад Сірт — адну з апошніх апор прыхільнікаў Кадафі. Перад пачаткам наступлення горад падвергнуўмасіўнаму гарматнаму (руск.орудийному) і мінамётнаму абстрэлу.
Архіепіскапу Дэсмонду Туту — 80 год
Паўднёвафрыканскі епіскаў Дэсмонд Туту адзначае сваё 80-годдзе ў Кейптаўне. Святкаванне было азмрочана канфліктам епіскапа з правячай партыяй, якая не дала дазвол на ўезд у краіну далай-ламе.
Нобелеўская прэмія для трох жанчын
Лаўрэатамі нобелеўскай прэміі міра сталі 3 жанчыны. Прэзідэнт Ліберыі Эллен Джонсан-Серлиф,Лейма Гбові,якаязаклікалажанчын сваёй краіны выступаць супраць грамадзянскай вайны, таксама актывістка барацьбыза дэмакратыю ў ЕменеТавакул Карман.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC