Панядзелак, 10 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак, 10 кастрычніка.

Напад на коптаў у Егіпте

Прэм’ер-міністр Егіпта Эсам Шараф прызваў насельніцтва да спакою пасля таго, як у выніку сутыкнення між хрысціянамі-коптамі і масульманамі ў Каіры загінулі 24-ы чалавекі. Беспарадкі пачаліся пасля нападу на адну з копцкіх цэркваў.

Разліў нафты ў Новай Зеландыі

Выратавальнікі ў хуткім парадку адпампоўваюць нафту з кантэйнеравоза, які сеў на мель, каля берагоў Новай Зеландыі. Згусткі нафты ўжо знойдзены на пляжах, якія былі закрыты для публікі.

Туск перамог на выбарах у Польшчы

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск аб’явіў пра перамогу сваёй партыі «Грамадзянская платформа» на парламенцкіх выбарах.

Адобраны план дапамогі банку Dexia

Урад Францыі, Бельгіі і Люксембурга адобрылі план дапамогі банку Dexia, якому пагражала банкрутцтва.

У ЗША арыштованы нападаўшыя на Амішэй

Паліцыя штата Агая арыштавала чатырох чалавек падазраваемых у здзяйсненні нападу на 74-гадовага члена рэлігійнай абшчыны Амішэй. Злаўмыснікі зневажалі членаў абшчыны артадаксальных пратэстантаў, астрыгая ім бароды.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC