Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 11 кастрычніка.
Юлія Цімашэнка асуджаная на 7 год
Былі прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прызнана вінаватай у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі пры падпісанні газавых дагавораў з Расіяй у 2009 годзе і прыгаворана да 7 год пазбаўлення волі. Прыхільнікі Цімашэнкі называюць працэс над ёй палітычным.
Візіт Уладзімера Пуціна ў КНР
Расійскі прэм’ер-міністр Уладзімер Пуцін праводзіць двухдзённы візіт у Кітай. Гэта першы міжнародны ваяж Пуціна пасля таго, як ён заявіў пра намер вярнуцца ў Крэмль у 2012 годзе.
Прыхільнікаў Кадафі атачылі ў Сірце
Сілы пераходнага кіраўніцтва Лівіі сцвярджаюць, што яны атачылі (руск. – окружили) прыхільнікаў Кадафі ў раёне горада Сірт.Пасля ўзяцця Сірта НПС абяцаюць аб’явіць працэс нацыянальнага вызвалення завершаным нават калі палкоўнік Кадафі не будзе захоплены.
ЕС ухваляе апазіцыю ў Сірыі
Еўрапейскі саюз ухваляе стварэнне сірыйскага нацыянальнага камітэта, назваўшы гэта станоўчым крокам наперад. Міністры замежных краін ЕС на сустрэчы ў Люксембургу заклікалі астатнія краіны паследаваць іх прыкладу.
Экалагічная катастрофа ў Новай Зеландыі
Улады Новай Зеландыі назвалі разліў нафтагруза, які сеў на мелізну (руск. – мель) каля яе берагоў, самай буйной экалагічнай катастрофай ў гісторыі краіны.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC