Серада, 12 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 12 кастрычніка.

Сусветная рэакцыя на прысуд Цімашэнка

Заходнія лідары асудзілі прысуд кіеўскага суда па справе былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка. Злучаныя Штаты і Еўрасаюз назвалі працэс над её палітычна матываваным, а міністэрства замежных спраў Расіі указала на антырасійскі падтэкст прысуду.

Выкрыта замова супраць саўдаўскага пасла

Генеральны пракурор ЗША Эрык Холдар заявіў пра выкрыццё буйной тэрарыстычнай змовы, у рамках якой, агенты, звязаныя з Іранам, спрабавалі забіць пасла Саўдаўскай Аравіі ў Вашынгтоне.

У Бірме вызваляюць палітвязняў

Прэзідэнт Бірмы аб’віў амністыю больш чым 6 000 зняволеным. Аднак, да апошняга часу было незразумела: ці будуць уключаны ў гэты лік палітычныя зняволеныя. Пакуль вызвалена каля 100 вязняў сумлення.

Выбухі смяротнікаў на блок-пастах у Багдадзе

Па меншай меры 14 чалавек сталі ахвярамі трох выбухаў паблізу паліцэйскіх пастоў у Багдадзе. Аднаўленне нападаў смяротнікаў у сталіцы Ірака выклікае сур’ёзныя трывогі, бо краіну павінны пакінуць амерыканскія вайскоўцы, якія яшчэ застаюцца тут.

Ізраіль абмяняе баевікоў на Шаліта

Ізраільскі ўрад дамовіўся з «Хамас» па абмену ізраільскага вайскойца Гілада Шаліта, які быў выкрадзены ў ліпені 2006 года, на некалькі сотняў палістынскіх баевікоў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC