Панядзелак, 17 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак, 17 кастрычніка.

Войскі НПС Лівіі штурмуюць Бені-Валід

Прадстаўнікі нацыянальнага пераходнага савета Лівіі заяўляюць, што іх войскі ўвашлі ў Белі-Валід –адну з апошніх апор прыхільнікаў палкоўніка Муамара Кадафі.

Самалійскія баявікі пагражаюць Кеніі

Баявікі ісламісцкай групоўкі Аль-Шабаб у Самалі патрабуюць, каб Кенія вывела свае войскі з тэрыторыі іх краіны. У суботу Кенія заявіла, што яе вайскоўцы гатовы перайсці мяжу з Самалі, пераследуючы выкрадальнікаў, якія захапілі 2-ух іспанскіх супрацоўнікаў лагера бежанцаў.

Загінуў брытанскі гоншчык Дэн Уэлдан

33-гадовы брытанскі гоншчык Дэн Уэлдан загінуў у час гонкі фінальнага этапа амерыканскай серыі індыкар у Лас-Вегасе. Уэлдан двойчы перамагаў у прэстыжнай гонцы«500 міль Індыанаполіса», а ў 2005 годзе стаў чэмпіёнам свету ў серыі індыкар.

Выбаршчыкі Балівіі псуюць бюлюцені

У Балівіі падчас галасавання на першых у гісторыі прамых выбараў вярхоўных судзей большасць выбаршчыкаў па закліку апазіцыі пашкодзілі або пакінулі незапоўненымі бюлюцені ў знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў.

У Паўднёвай Карэі кланіравалі каёта

Група навукоўцаў з Паўднёвай Карэі пад кіраўніцтвам ян вісука заявіла пра паспяховае кланіраванне каёта. Восем шчанят плануецца перадаць у заапаркі.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC