Серада, 19 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 19 кастрычніка.

Усеагульная забастоўка ў Грэцыі

У Грэцыі праходзіць двухдзённая ўсеагульная забастоўка. У цэнтры Афін у ходзе шматтысячных пратэстаў паліцыя ўжыла слязлівы газ. У краіне не працуе транспарт, закрыты школы, крамы і офісы.

Аперацыя супраць курдцкіх баявікоў

Турэцкая армія правяла аперацыю ў адказ на напад курдцкіх баявікоў на паўднёвым усходзе краіны, у выніку якога загінулі па меншай меры 26 турэцкіх вайскоўцаў. Паведамляецца, што ў ходзе аперацыі загінулі 15 курдцкіх сепаратыстаў.

Візіт Елізаветы ІІ у Аўстралію

Брытанская каралева Елізавета ІІ з мужам пачынаюць афіцыйны візіт у Аўстралію. Каралеўская пара наведае Мельбурн, Брыстан і Канберу. Плануецца таксама, што каралева адкрые сустрэчу прэм’ер-міністраў краін садружнасці ў горадзе Перт.

ВНР павялічыла здабычу жалезнай руды

Згодна з справадачай буйнейшай ў свеце горназдабываючай кампаніі ВНР Billiton у першым квартале гэтага года яе аб’ёмы здабычы жалезнай руды павялічыліся на 24% у параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі, галоўным чынам за лік азіацкіх рынкаў.

Новы смартфоны Galaxy Nexus

Google i Samsung прадставілі публіцы смартфон Galaxy Nexus на базе новай аперацыйнай сістэмы Android 4.0 Ice Cream Sandwich.Продажы ў ЗША і Еўропе пачнуцца ў лістападзе.Кошт тэлефона пакуль не паведамляецца.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC