Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 20 кастрычніка.
У Лівіі забіты Муамар Кадафі
Нацыянальны пераходны камітэт Лівіі паведамляе, што захоплены ў раёне горада Сірт лівійскі лідар Муамар Кадафі сканаў ад атрыманых раненняў і яго цела дастаўлена ў Місрад. Раней, у чацвер, Сірт перайшоў пад кантроль паўстанцаў.
Беспарадкі на мяжы Сербіі і Косава
Сілы бяспекі Косава ўзялі пад кантроль сітуацыю на мяжы Сербіі. Раней міратворцы пад эгідай НАТО пачалі разбіраць барыкады збудаваныя сербамі на поўначы краіны ў знак пратэсту супраць незалежнасці Косава і яго албанскага ўрада.
Паводка ў Тайландзе: сотні загінуўшых
У выніку паводкі ў Тайландзе загінулі больш трохсот чалавек, тысячы засталіся без жылля. Тры правінцыі краіны ўжо апынуліся пад вадою. Улады заяўляюць, што затапленне Бангкока таксама непазбежна.
У Грэцыі працягваецца забастоўка
У Грэцыі працягаецца 48-гадзінная ўсеагульная забастоўка. Тысячы чалавек сабраліся каля парламенту краіны ў Афінах у знак пратэсту супраць плана павышэння падаткаў і змяшшэння дзяржвыдаткаў у сувязі з эканамічным крызісам.
Сабор святога Паўла могуць закрыць
Лонданскі сабор святога Паўла могуць закрыць для наведвальнікаў з-за дэманстрантаў, якія разбілі палатачны лагер каля ўвахода. Тыя хто сабраўся, выступаюць супраць прыбытку карпарацый.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC