Пятніца, 21 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніца, 21 кастрычніка.

У Лівіі радуюцца смерці Кадафі

Смерць дыктатара Муамара Кадафі працягваюць святкаваць другі дзень запар (руск. подряд). Між іншым, НАТО заявіла пра намер згарнуць вайсковую аперацыю ў краіне ў сувязі з выкананнем пастаўленых задач.

Чылійскія студэнты пакінулі кангрэс

Некалькі дзесяткаў чылійскіх студэнтаў, якія захапілі раней будынак кангрэсу ў Санцьяга, пакінулі яго. Студэнты згадзіліся на гэта пасля таго, як дэпутаты парламенту паабяцалі прыняць закон аб рэферэндуме па сацыяльных пытаннях.

Бангкок рыхтуецца да паводкі

Улады Тайланда аб’явілі, што абараніць некаторыя часткі сталіцы краіны Бангкока ад паводкі немагчыма. Сотні людзей загінулі ад стыхіі, якая працягвае бушаць у краіне больш трох месяцаў. Трэць усіх правінцый затоплена.

Руперту Мёрдоку пагражае адстаўка

Некалькі буйных інвестараў амерыкаскай карпарацыі NewsCorp маюць намер патрабаваць адстаўкі кіраўніка кампаніі Руперта Мёрдака і яго сыноў пасля скандалу з газетай The News of the World.

Авечка прадказала трэумф Новай Зеландыі

Новазеландская аўца-прадказальніца Соні Вулу выбрала ў пераможцы чэмпіяната свету па рэгбі Новую Зеландыю. Яна прышла да міскі з ежай, якая была ўсталявала побач са сцягам гэтай дзяржавы. У фінале новазеландцы будуць гуляць з камандай Францыі.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC