Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 25 кастрычніка.
Кадафі таемна пахаваны ў пустыне
Мінулы лівійскі лідар Муамар Кадафі, пахаваны на досвітку (руск. рассвете) у пустыне. Месца пахавання пакінута таямніцай. Кадафі загінуў у мінулы чацвер ад агнястрэльнага ранення ў галаву праз некалькі гадзін пасля таго, як яго захапілі сілы НПС.
У Турцыі з-пад завалаў выратаваны немаўля (руск. младенец)
У Турцыі каманда выратавальнікаў працягвае работу, хаця надзей знайсці перажыўшых землятрус застаецца ўсё меней. Днём з-пад завалаў была выратавана 2-ух тыднёвая дзяўчынка.
Паводка ў Дубліне
У сувязі з моцнай паводкай у ірландцкай сталіцы было ўведзена надзвычайнае становішча. Пасля зацяжных праліўных дажджоў пад вадой апынуліся асноўныя дарогі, затоплены дамы і адзін з буйных гандлёвых цэнтраў Дубліна.
Катаванні дэманстрантаў у бальніцах у Сірыі
Міжнародная правахоўная арганізацыя Amnesty International заявіла, што пацыенты дзяржаўных клінік Сірыіі падвяргаюцца катаванням. Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэта адзін са спосабаў барацьбы сірыйскіх ўладаў з іншадумствам у краіне.
Выступ караля ў парламенце Румыніі
Былы кароль Румыніі Міхай I упершыню пасля адрачэння ад прастолу ў 47-ым годзе звярнуўся з прамовай да парламента краіны ў Бухарэсце. Прамова былога манарха стала адным з мерапрыемстваў святкавання 90-годдзя Міхая І.
Відеанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC