Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 26 кастрычніка.
Тэрміновая сустрэча лідараў у ЕС
Лідары краін Еўрасаюза сустракаюцца ў Брусэлі, каб дамовіцца пра план выратавання еўразоны, якая перажывае крызіс з-за высокай дзяржаўнай запазычанасці некалькіх краін, што ўваходзяць у яе.
Выбух бензавозу ў Афганістане
У выніку выбуху бензавозу ў афганскай правінцыі Парван. Загінула па меншай меры 5 чалавек, яшчэ 45 атрымалі раненні.
Бунт зняволеных у турэцкай турме
Паўторны падземны штуршок справакаваў бунт зняволенных у горадзе Ван на ўсходзе Турцыі. Яны падпалілі турму і накінуліся на ахоўнікаў пасля таго, як кіраўніцтва краіны не дазволіла ім пакінуць памяшканне.
Мексіка рыхтуецца да ўрагана «Рына»
У Мексіцы на пабярэжжы вострава Юкатана аб’яўлена штармавое папярэджанне ў сувязі з набліжэннем урагана«Рына». Цыклону прысвоена другая катэгорыя небяспекі і ён працягвае набіраць сілу.
Dreamliner: першы камерцыйны рэйс
Авіялайнер Dreamliner кампаніі Boing адправіўся ў свой першы камерцыйны рэйс на тры гады пазней запланаванага. Dreamliner павіне быў увайсці ў эксплуатацыю ў 2008 годзе, але гэтаму заміналі шматлікія праблемы пры запуску самалёіа ў масавую вытворчасць.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC