Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 27 кастрычніка.
Брусэль аб’явіў пра выратаванне еўразоны
Па выніках сустрэчы ў Брусэлі лідэры краін Еўрасаюза дасягнулі пагаднення ў трох ключавых накірунках. Гэта пагадненне прызвана вывесці рэгіён з пазыковага крызісу.
Турцыя: колькасць ахвяр перавысіла 500 чалавек
Улады Турцыя аб’явілі, што колькасць загінуўшых у выніку землятрусу на паўднёвым усходзе краіны дасягнула 523 чалавек. Па афіцыйных дадзеных, 1650 чалавек пацярпелі ад падземнага штуршка магнітудай 7,2, сто восемдзесят пяць чалавек былі выратаваны з пад будынкаў, якія абваліліся.
Прысуд «беламу анёлу смерці»
Суд у Аргентыне прыгаварыў былога капітана ВМС Альфрэдо Асціса па мянушцы «белы анёл смерці» да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у катаваннях і забойствах падчас кіравання ваеннай хунты ў 1976 – 1983 гадах.
Жыхары бягуць з затопленага Бангкока
Улады Тайланда аб’вілі пяць выхадных запар (руск. подряд), каб даць жыхарам Бангкока магчымасць пакінуць сталіцу перад чакаемай маштабнай паводкай. Ахвярамі стыхіі стала ўжо больш за 380 чалавек.
Паводкі і апоўзні ў Італіі
Па меншай меры 6 чалавек загінулі і яшчэ некалькі лічацца знікшымі без звестак у Італіі, дзе праліўныя дажджы прывялі да павадак і апоўзней у цэнтральных і паўночных раёнах краіны.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC