Пятніца, 28 кастрычніка: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцy, 28 кастрычніка.

Брытанія змяніла правілы наследвання

На саміце Брытанскай садружнасці нацый адобраны змяненні ў закон пра наследванне прастолу брытанскай манархіі. Раней малодшыя браты мелі прыярытэт перад старэйшымі сёстрамі, але калі ў прынца Ульіма і ў герцагіні кембріджскай першай нарадзіцца дачка, то яна стане першай у лініі наследвання прастолу.

Еўрасаюз спадзяецца на дапамогу Кітая

Прэзідэнт Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці Клаўс Рэгвенг падчас візіта ў Пекін абмяркаваў магчымы ўдзел Кітая ў праграме выратавання Еўразоны.

Выратаванне падлетка ў Турцыі

У Турцыі з-пад завалаў будынка, які абрынуўся ў выніку землятрусу, выратавалі 13-гадовага падлетка. Ён быў пад заваламі больш 108 гадзін. Колькасць ахвяр землятрусу перавысіла 570 чалавек, аднак шматлікія яшчэ лічыцца знікшымі без звестак.

Эр-Рыяд назваў новага спадкаемца прастолу

Новым спадкаемцам (руск. наследником) Саўдаўскай Аравіі пасля смерці прынца султана Бэн Абдул-Азіза стане ягоны брат прынц Найеф. Новага спадкаемца ў каралеўстве лічаць кансерватарам, ён шмат калі выступаў супраць палітычных рэформаў, якія праводзіў кароль Абдула.

Аспірын дапамагае змагацца з ракам

Як сцвярджаюць навукоўцыз ўніверсітэта Нью-касла, штодзённы прыём аспірыну можа выратаваць ад развіцця рака тоўстай кішкі. Навукоўцы прапаноўваюць прапісваць яго людзям, які ўваходзяць у групу рызыкі гэтага захворвання.

 

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

Па матэрыялах Рускай службы BBC