Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак, 31 кастрычніка.
АБСЕ крытыкуе выбары ў Кіргізіі
Па словах назіральнікаў АБСЕ, прэзідэнцкія выбары ў Кіргізіі, на якіх перамог Алмазбек Атамбаев, прайшлі з парушэннямі, асабліва падчас падліку галасоў і падвядзенню вынікаў. У папярэднім заключэнні назіральнікаў сказана, што работа цэнтрвыбаркама характэрызавалася значнай адсутнасцю празрыстасці.
Палістынцаў прынялі ў ЮНЕСКА
Краіны-чальцы ЮНЕСКА падтрымалі заяву палестынцаў на ўступленне ў гэтую арганізацыю. Ізраіль выступаў рэзка супраць гэтай ініцыятывы, а ЗША пагражалі спыніць фінансаванне ЮНЕСКА, пазбавіўшы яе пятай часткі бюджэту.
Снежная бура ў ЗША
Паменшай меры 9 чалавек загінулі ў выніку снежнай буры на ўсходнім пабярэжжы ЗША. Больш за 3 мільёны дамоў у штатах Мэрылэнда і Масачусетса засталіся без электрычнасці. У некаторых гарадах было аб’яўлена надзвычайнае становішча.
Выбух смяротніка ў Кандагары
Тры чалавекі загінулі і яшчэ двое атрымалі раненні ў выніку нападу смяротніка на будунак ААН у афганскім горадзе Кандагар.
«Qantas» аднавіла палёты
Аўстралійская авіякампанія «Qantas» аднавіла палёты пасля таго як незалежны трыбунал у Аўстраліі пастанавіў, што чальцы прафсаюзаў не могуць праводзіць забастоўку, а кампанія абавязана абслугоўваць пасажыраў.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC