Чацвер, 10 лістапада: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 10 лістапада.

Новы землятрус на ўсходзе Турцыі

Выратавальнікі працягваюць пошукі дзесяткаў людзей, якія застаюцца пад заваламі, пасля землятрусу магнітудай 5,6, які адбыўся ў сераду ў вечары на ўсходзе Турцыі ў правінцыі Ван.

Крызіс у Італіі б’е па сусветных рынках

Еўрапейскія рынкі застаюцца вельмі нестабільнымі з-за апасенняў інвестараў з нагоды пазыковага крызісу Еўразоны і рэкордных коштаў крэдытаў для італьянскага ўрада. Глава МВФ Крысцін Лангард пацвердзіла, што хваляванні на рынках у істотнай ступені падпітвае і палітычная нявызначнасць у Грэцыі і Італіі.

Душанбэ растлумачыў прысуд пілотам

Па словах генеральнага пракурора Таджыкістана, суровы прысуд расійскім пілотам за кантрабанду не мае ніякай палітычнай падаплёкі, а затрымаць самалёты папрасілі афганскія ўлады.

Мёрдак завярае, што не ведаў пра праслухоўванне

Старшыня «News International» Джэймс Мёрдак сын медыямагната Руперта Мердака настойвае, што не ведаў пра масавае праслухоўванне тэлефонаў журналістамі выдання «News of the World». Аднак мінулыя допыты яго былых калег высветлілі, што ўсё было інакш.

Выбух газаправода ў Егіпте

На поўначы Сенайскага паўвострава падарваны газаправод, які передаваў газ у Ізраіль і Іарданію. Гэта ўжо шосты выбух газаправода ў гэтым годзе.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC