Пятніца, 11 лістапада: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніцу, 11 лістапада.

Папандыяс абяцае захаваць еўра

Новы прэм’ер-міністр Грэцыі Лукас Пападэмас заявіў, што прыярытэтам яго кааліцыйнага ўрада будзе захаванне Грэцыі ў Еўразоне. Новы ўрад, абцяжараны пазыкамі Грэцыі, павінен адобрыць пакет фінансавай дапамогі з боку ЕС і МВФ.

Пентагон супраць удара па Ірану

Міністр абароны ЗША Леон Панэтта заявіў, што ўдар па Ірану не дасць жадаемых вынікаў, бо здольны затрымаць яго ядзерную паграму толькі на тры гады. Такім чынам Панэтта вырашыў пакласці канец плёткам (руск. слухам) аб магчымай ваеннай аперацыі супраць Ірана сіламі ЗША або Ізраіля.

Праваабаронцы вінавацяць Дамаск у забойствах

Арганізацыя «Human Rights Watch» абвінаваціла сірыйскіх вайскоўкаў ва ўчыненні злачынстваў супраць чалавечнасці ў горадзе Холмс. Па дадзеных праабаронцаў, катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека адбываюцца ў горадзе сістэматычна.

Войскі ў Емене абстралялі горад Таіз

Урадавыя сілы ў Емене абстралялі горад Таіз. У выніку загінула не менш за 5 чалавек, па словах медыкаў, сярод загіўшых ёсць мірныя жыхары.

У Мексіцы арыштованы буйны наркабарон

Мексіканскія ўлады паведамілі пра арышт кіраўніка сумнавядомага наркакартэля «Сiналоа» Лімана Санчэса. Санчэс абвінавачваецца ў арганізацыі буйных паставак какаіну ў Каліфорнію і іншыя штаты.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC