Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак, 14 лістапада.
Ціск на Дамаск узмацняецца
Арабскія краіны ўзмацняюць ціск на ўлады Сірыі, спрабуючы прадухіліць ужыванне сілы супраць сірыйскай апазіцыі. Узмацненне жорсткасці санкцый супраць Сірыі абмяркоўваюць і міністры замежных спраў Еўрасаюза ў Брусэле.
Марыа-Монці фарміруе кабінет
У Італіі назначаны прэм’ер-міністрам Марыа-Монці пачаў фарміраванне новага ўрада, якому трэба вывесць краіну з пазыковага крызісу, які стаў прычынай адстаўкі кабінета Сільвіа Берлусконе.
Адкрытае паседжанне суда па справе Брэйвіка
Ультраправы нарвежскі экстрыміст Брэйвік паўстаў на адкрытым для публікі паседжанні ў Осла. Баевіка абвінавачваюць у арганізацыі выбуха і растрэле 77 чалавек на востраве Утоя.
Прадухілены напад у Кабуле
У Афганістане паліцыя прадухіліла напад на ўдзельнікаў «Лоя-джырга» — вышэйшай афганскай асамблеі, якая сабралася ў кабульскім універсітэце. Паведамляецца, што адзін з трох нападаўшых забіты, двое арыштованы.
«Саюз» паспяхова выйшаў на арбіту
Касмічны карабель «Саюз» з новым экіпажам МКС з двума расійскім касманаўтамі і амерыканскім астранаўтам на борце, пасля паспяховага старта з Байканура, выйшаў на каляземную арбіту.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC