Аўторак, 15 лістапада: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 15 лістапада.

Лагер на Манхэттэне ліквідаваны

Паліцэйскія ў Нью-Ёрку знеслі палатачны гарадок удзельнікаў руху «Захапі Уол-Стрыт» на Манхэттэне. Аналагічны лагер у Оклендзе быў ліквідаваны ў панядзелак.

Лужкоў прыйшоў на дапыт

Юрый Лужкоў быў дапытаны ў следчым дэпартаменце МУС Расіі ў якасці сведка па справе крадзяжа сродкаў з банка Масквы. Дапыт працягваўся больш 4-ох гадзін. Раней адвакат экс-мэра заявіў, што ніякіх абвінавачванняў Лужкову не прад’яўлена.

Сірыйская апазіцыя прыбыла ў Маскву

Кіраўнік МЗС Расіі Ігар Лаўроў прыняў у Маскве дэлігацыю сірыйскай апазіцыі на чале з Бурхан Гальюн. Гальюн хоча, каб Масква не супраціўлялася санкцыям у аднасінах да Дамаска, а расійкае МЗС настойвае на тым, каб сірыйская апазіцыя пачала дыялог з уладамі.

У Італіі фарміруюць урад

Назначаны прэм’ер-міністрам Італіі Марыа-Монці працягнуў перамовы аб фарміраванні новага ўрада краіны. Монці жадае заставацца на чале кіраўніцтва да 2013 года.

Ай Вэйвэй аплаціў штраф

Кітайскі мастак-дэсідэнт Ай Вэйвэй заплаціў больш за мільён даляраў уладам краіны. Па яго словах, гэта дазволіць яму абскардзіць гіганцкі штраф за неаплату ўсіх падаткаў, які ён ліча палітычна матываваным.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC