Серада, 16лістапада: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 16 лістапада.

Напад на вайсковую базу ў Сірыі

У Сірыі групоўка дэзертыраў здзейсніла напад на адну з галоўных баз краіны каля Дамаска. Паведамляецца, што ў выніку быў зруйнаваны будынак, у якім знаходзіцца штаб паветранай разведкі.

Грэкі супраць новага прэм’ер-міністра

У Грэцыі праходзяць масавыя дэманстрацыі супраць зацвярджэння парламентам Лукаса Папандыяса на пост прэм’ер-міністра краіны. Папандыас выступае за найхутчэйшае прыняцце пакета дапамогі ад Еўрасаюза і далейшае скарачэнне бюджэтных растратаў.

Амерыканская ваенная база ў Аўстраліі

Прэзідэнт ЗША Барак Абама аб’явў пра размяшчэнне базы амерыканскіх марскіх пехацінцаў у Аўстраліі. Прэм’ер-міністр краіны Джуліа Гілард выразіла сваю згоду.

Карзай ставіць умовы на Лойя-Джырге

Прэзідэнт Афганістана назваў асноўныя умовы, на якіх Кабул гатовы дазволіць ЗША захаваць свае вайсковыя базы на тэрыторыі краіны пасля 2014-ага года. Такую заяву Карзай зрабіў наЛойя-Джырге – традыцыйным сходзе старэйшын і лідэраў кланаў у Кабуле.

«Саюз» прыстыкаваўся да МКС

Карабель «Саюз» паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай Касмічнай Станцыі на аўтаматычным рэжыме. «Саюз» стартаваў 14 лістапада з касмадрома «Байканур».На яго борце расійскія касманаўты Антон Шкапляроў і Анатоль Іванішын, і амерыканец Дэніэл Бербэнка.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC