Чацвер, 17 лістапада: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў  чацвер, 17 лістапада.

МЗС Расіі: сітуацыя ў Сірыі трывожна

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што сітуацыя ў Сірыі пачынае нагадваць грамадзянскую вайну пасля таго, як напярэдадні перабежчыкі на бок апазіцыі атакавалі ваенную базу паблізу Дамаска. Лаўроў сказаў, што ліга арабскіх дзяржаў павінна заклікаць да спынення гвалту абодва бакі канфлікта.

Італьянскія студэнты пратэстуюць

Тысячы студэнтаў зладзілі марш пратэсту ў будынка сената ў Рыме, дзе прэм’ер-міністр Італіі Марыа-Монці рыхтуецца прадставіць новыя меры эканоміі ў краіне. Студэнты выступаюць супраць скарачэння бюджэтных растратаў і роста беспрацоўя.

Тоны марыхуаны на мяжы ЗША

На мяжы Мексікі і ЗША паліцыя Каліфорніі знайшла 400-метровы тунэль для транспартыроўкі наркотыкаў, там жа знаходзілася 14 тон марыхуаны. Ад рук наркамафіі ў Мексіцы за апошнія 5 год загінулі дзесяткі тысяч чалавек.

У Японіі вырас радыёактыўны рыс

У Японіі ўпершыню выявілі павышанае ўтрыманне радыёактыўнага цэзія ў рысе вырабленым у прэфектуры Факусіма. Ферма знаходзіцца ў 60-і кіламетрах ад атамнай станцыі «Факусіма-1». Улады плануюць забараніць пастаўкі рыса з гэтага раёна.

На спадарожніку Юпіцера знойдзена вада

Даследчыкі атрымалі новыя дадзеныя пра тое, што пад ледзяной паверхняй спадарожніка Юпіцера — Еўропы знаходзіцца вадкая (руск. жидкая) вада. Гэта значыць, што на спадарожніку можа існаваць жыццё. Навукоўцы ЗША і Еўрасаюза працуюць над падрыхтоўкай місіі да Еўропы і іншых спадарожнікаў Юпіцера.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC