Аўторак, 29 лістапада: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 29 лістапада.

Брэйвік прызнаны неўмяняльным

Нарвежскія псіхіятары, што праводзілі агляд Андэрса Берынга Брэйвіка, які застрэліў і параніў больш за 200 чалавек, прыйшлі да высновы, што ён пакутвае ад паранаідальнай шызафрэніі. Яны мяркуюць, што ў момант нападу 22 ліпеня ён знаходзіўся ў стане псіхозу.

Рашэнне суда – на карысць Затулівецер

Брытанская камісія па міграцыйным апеляцыям задаволіла скаргу расіянкі Екацярыны Затулівецер, якая падазравалася ў шпіянажы, на рашэнне аб яе дэпартацыі.

Напад на амбасаду Брытаніі ў Іране

Натоўп дэманстрантаў пратэстуючых супраць эканамічных санкцый Велікабрытаніі ўварваўся ў Брытанскую амбасаду (руск. посольство) у Тыгеране. Ваяўнічая моладзь сарвала з будынка брытанскі сцяг, спаліла яго і ўзняла на яго месца сцяг вартавых (руск. стражей) арабскай рэвалюцыі.

Пакістан асуджае дзеянні НАТА

Пакістан заявіў, што будзе байкатаваць ключавую міжнародную канферэнцыю па пытанні пра будучыню Афганістана ў знак пратэсту супраць пагібелі 24 салдат у выніку авіяналёта НАТА.

У ЗША памерла дачка Сталіна

Дачка Сталіна Святлана Алілуева, якая жыла ў Віскансін пад імем Ланы Пітэрс, сканала ў доме для састарэлых на 85 годзе жыцця. Яна імігравала ў ЗША у 1967-ым годзе.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC