Пятніца, 2 снежня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніца, 2 снежня.

Меркель папярэджвае пра зацяжны крызіс

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што еўрапейскі фінансавы крызіс не мае простага рашэння. Яна папярэдзіла, што для выхада з сітуацыі, якая склалася, спатрэбіцца не адзін год.

Дзеці – ахвяры пратэстаў у Сірыі

Па дадзеных савета па правах чалавека ААН, у ходзе задушэння пратэстаў у Сірыі загінулі 307 дзяцей. Па меркаванню ААН, гэта нагода для таго, каб раследваннем злачынстваў сірыйскага рэжыму заняўся міжнародны крымінальны суд у Гааге.

Моцны выбух на ўсходзе Афганістана

Больш за 7 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуха смяротніка ў афганістанскай правінцыі Лагар на ўсходзе краіны. Меркавана, мэтай выбуху была вайсковая база міжнародных сіл, аднак большасць пацярпелых мірныя жыхары.

Alibaba хоча купіць Yahoo

Цэны акцый Yahoo выраслі на фоне паведамленняў, што кітайская кампанія Alibaba Group збіраецца купіць інтэрнэт партал Yahoo сумесна з інвесціцыйнымі фірмамі LP і Bain Capital.

Transparency не будзе супрацоўнічаць з ФІФА

Арганізацыя Transparency спыніла супрацоўніцтва з ФІФА, кіраўніцтва якой звярнулася да яе з парадай пасля шэрагу карупцыйных скандалаў, растлумачыўшы гэта тым, што дзве яе рэкамендацыі не былі прыняты да ведама.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC