Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў панядзелак, 5 снежня.
Парламенцкія выбары ў Расіі
Па папярэдніх выніках парламенцкіх выбараў у Расіі, прапрэзідэнцкая партыя «Адзіная Расія» страчвае канстытуцыйную большасць у думе і набірае каля 49% галасоў. Замежныя і расійскія назіральнікі заявілі пра шматлікія парушэнні ў ходзе галасавання і падліку білютэняў.
Прэзідэнт Афганістана просіць пра дапамогу
Афганскі прэзідэнт Хамід Карзай заявіў,што для захавання стабільнасці ў краіне пасля вывада заходніх войскаў неабходна значная міжнародная падтрымка.
Прэзідэнт Кот-Д’івуара ў Гаагскім судзе
Экс-прэзідэнт Кот-Д’івуара Лоран Гбагбо ўпершыню паўстаў перад міжнародным крымінальным судом у Гааге. Былому лідару афрыканскай краіны прад’яўляюць абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці.
Справу Асанжа разгледзіць вярхоўны суд
Лонданскі высокі суд пастанавіў, што пытанне аб экстрадыцыі заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліа Асанжа будзе вырашаць вярхоўны суд краіны.
Народныя віды спорта ў Кітаі
У Кітаі праходзяць спаборніцтвы па традыцыйных відах спорта мясцовых жыхароў. У ліку дысцыплін, у якіх спаборнічаюць удзельнікі, узыходжанне на гору нажоў і коўзанне па мору агню. Яшчэ адзін незвычайны від спорта — гульня з вогненнымі мячамі.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC