Аўторак, 6 снежня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў аўторак, 6 снежня.

Ваенныя аўтакалоны ўвайшлі ў Маскву

Пасля разгону шматтысячнага мітынга пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у дзярждуму, у Маскву ўведзены калоны ўнутраных войскаў. МУС настойвае, што войскі пасланы ў сталіцу для забеспячэння бяспекі грамадзян.

Рэйтынг Еўразоны можа быць паніжаны

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва папярэдзіла Германію, Францыю і яшчэ 13 краін Еўразоны пра магчымае паніжэнне крэдытных рэйтынгаў.

Выбух смяротніка ў Кабуле

У Кабуле ў выніку выбуху смяротніка каля адной са шыіцкіх святынь, загінула больш за 40 чалавек і больш 100 атрымалі раненні. Бомба выбухнула, калі паломнікі прыйшлі адзначыць дзень памяці ўнука прарока Мухамеда.

Сутычкі паліцыі з дэманстрантамі ў Афінах

Паліцыя ў Афінах ужыла слязлівы газ супраць дэманстрантаў, якія маршам прайшлі да парламента, каб адзначыць гадавіну пагібелі студэнта застрэленага паліцыяй у ходзе дэманстрацый 2008 года. Удзельнікі марша кідалі ў паліцэйскіх камяні і бутэлькі з запальнай сумессю.

Смог над Пекінам

Пекінскі аэрапорт адмяніў сотні рэйсаў з-за густога смога, які ахутаў кітайскую сталіцу. У паўночных правіцыях Кітая з-за тумана закрыты рух па некаторых шашах (руск. шоссе). Крыніцамі забруджвання паветра ў сталіцы з’яўляюцца вугальныя печы, а таксама аўтатранспарт.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC