Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 7 снежня.
Праваабаронцы асудзілі арышты ў Расіі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch асудзіла арышт апазіцыянераў і дэманстрантаў, пратэстуючых супраць вынікаў парламенцкіх выбараў, і заклікала расійскія ўлады паважаць правы грамадзян на свабоду сходаў.
Гарбачоў заклікаў да новых выбараў
Былі прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў сказаў, што парламенцкія выбары несумленныя і заклікаў расійскія ўлады ануляваць іх вынікі і правесці новыя выбары.
Ван Ромпей супраць змены дагавора ЕС
Прэзідэнт еўрапейскага савету Ван Ромпей заявіў, што палегчыць пазыковы цяжар Еўразоны можна без змянення дагавора ЕС. Германія і Францыя выступаюць за новы дагавор.
ЗША абароняць правы сэкс-меншасцяў
Злучаныя Штаты аб’явілі, што намераны абараняць правы гееў і лісбіянак ва ўсім свеце і з дапамогай дыпламатычных метадаў змагацца з дыскрымінацыяй прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў.
Мошэ Коцлаў адправіўся ў турму
Былы прэзідэнт Ізраіля Мошэ Коцлаў прыбыў ў турму, якая знаходзіцца ў цэнтральнай часцы краіны, дзе ён будзе адбываць семігадовы турэмны тэрмін за згвалтаванне. Перад ад’ездам ён выступіў перад натоўпам прыхільнікаў і журналістаў зноўку заявіўшы пра сваю невінаватасць.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC