Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 8 снежня.
ЕС – апошняя спроба выйці з крызісу
Прадстаўнікі Еўрасаюза на ключавым саміце ў Брусэлі намераны ў апошні раз дамовіцца пра спосабы выхаду з пазыковага крызісу ў Еўразоне. Між тым, Еўрапейскі Цэнтральны банк панізіў уліковую стаўку да рэкордна нізкага ўзроўню ў 1%.
Расія-НАТА рознагалоссі застаюцца
«Розногалоссі між НАТА і Расіяй па PRO захоўваюцца, але мы гатовы рухацца наперад» — заявіў галоўны сакратар НАТА па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.
Пуцін абвінаваціў ЗША ў правакацыі
Расійскі прэм’ер Уладзімер Пуцін заявіў, што дзяржсакратар ЗША сваімі словамі пра тое, што выбары ў Расіі былі несумленнымі, дала сігнал расійскім апазіцыянерам. Па яго меркаванню, большасць грамадзян не хочуць развіцця сітуацыі ў краіне як у Кіргізіі або на Украіне.
Баі ў сталіцы Самалі
У Магадышо разгарэліся бязлітасныя баі з ужываннем артылерыі між войскамі часовага ўрада і баявікамі-ісламістамі з руху Аль-Шабаб. У аперацыі супраць баявікоў удзельнічаюць таксама войскі афрыканскага саюза.
Прысуд за абразу караля Тайланда
Суд Тайланда прыгаварыў грамадзяніна ЗША 55-гадовага Джо Гордана да 2-ух с паловай год турэмнага зняволення за распаўсюджванне ў інтэрнэце інфармацыі, якая, як палічылі суддзі, ганьбіць каралеўскую сям’ю.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC