Пятніца, 9 снежня: сусветныя навіны за 60 секунд (відэа)

Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі  ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў пятніца, 9 снежня.

Лондан не змог дамовіцца з ЕС

Лідэры 23 краін Еўрасаюза дамовіліся аб інтэграцыі бюджэтнай палітыкі, вырашыўшы дзейнічаць асобна ад Велікабрытаніі і яшчэ некалькіх краін, якія не ўваходзяць у Еўразону, з якімі не атрымалася дасягнуць кампраміса.

Юлію Цімашэнка «арыштавалі назаўсёды»

Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу адвакат Юліі Цімашэнка Сяргей Уласенка, былы прэм’ер-міністр Украіны арыштавана бестэрмінова ў рамках крымінальнай справы, якая датычыцца яе дзейнасці на чале карпарацыі «Адзіныя энергетычныя сістэмы Украіны».

Пажар у індыйскай бальніцы

Больш 70-і чалавек загінулі ў выніку пажару ў бальніцы Калькуты, які пачаўся ў падвале шасціпавярховага будынка ў пятніцу ранкам. Пажарным спарэбілася 5 гадзін, каб узяць сітуацыю пад кантроль.

Выбух у Карачы: трое загінуўшых

Трое пакістанскіх ваенных загінулі ў выніку выбуху ў Карачы і яшчэ чацвера атрымалі раненні, калі выбуховая прылада сдытанавала каля іх аўтамабіля. Загінуўшыя былі чальцамі ваенізаваных фарміраванняў Пакістана.

У Ліване паранены міратворцы ААН

Пяцёра міратворцаў ААН з Францыі і адзін ліванец атрымалі раненні ў выніку моцнага выбуху ў горадзе Цір на поўдні Лівана. Выбух прайшоў на ўсходзе горада і быў накіраваны на патруль ААН.

Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд

 

Па матэрыялах Рускай службы BBC