Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў сераду, 28 снежня.
Хаўтуры КімЧэн Іра
У Паўночнай Карэі адбыліся хаўтуры (руск. похороны) кіраўніка краіны Кім Чэн Іра. Лімузін з труной(руск. гробом) на даху праехаў па заснежаных вуліцах Пхеньяна. Цырымонія ў савецкім стылі трансляравалася ў прамым эфіры і скончылася залпам з 21 адной гарматы.
У Сірыі вызвалены сотні зняволеных
Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла пра вызваленне больш 750 зняволеных,арыштаваных у ходзе антыўрадавых дэманстрацый. Улады пайшлі на гэты крок на фоне візіта ў краіну міжнародных назіральнікаў Лігі арабскіх дзяржаў.
У Каіры адноўлены суд над Мубаракам
Пасля трохмесячнага перапынку ў Каіры адноўлены суд над мінулым прэзідэнтам Егіпта Хосні Мубаракам. Яго абвінавачваюць у тым,што ён аддаваў загады адкрываць агань па дэманстрантах у час разгону акцый пратэсту, а таксама ў карупцыі.
Землятрус у Туве
Улады Тувы ўвялі на тэрыторыі рэспублікі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з моцным землятрусам і працягваючыміся падземнымі штуршкамі. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 100 кіламетрах ад сталіцы рэспублікі горада Кызыла.
Памёр шымпанзэ-кіназорка Чыта
Ва Фларыдзе ва ўзросце 80 год сканаў шымпанзэ па мянушцы Чыта, які набыў сусветную знакамітасць пасля здымак у серыі класічных галувудскіх фільмах пра Тарзана.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC