Галоўныя навіны і іншыя прыкметныя падзеі ў палітыцы, грамадстве, навуцы і культуры, якія адбыліся ў чацвер, 29 снежня.
Кім Чэн Ын аб’яўлены правадыром КНДР
Кім Чэн Ын — малодшы сын сканаўшага лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра, аб’яўлены новым кіраўніком дзяржавы, арміі і працоўнай партыі КНДР.
Авіяўдар па курдскай вёсцы ў Турцыі
У выніку авіяцыйнага ўдару турэцкіх ВПС ў правінцыі Шырнак на мяжы з Іракам загінула 35 курдаў. Па паведамленнях турэцкіх вайскоўцаў, авіяўдар быў накіраваны супраць курдскіх сепаратыстаў. Згодна іншым дадзеным, загінуўшыя былі кантрабандыстамі.
Зяця караля Іспаніі абвінавачваюць у карупцыі
Зяць караля Іспаніі дон Іньякі Урдангарын герцаг Пальма дэМаёрскі ў лютым паўстане перад вышэйшым судом Балеарскіх астравоў па абвінавачванні ў немэтавым выкарыстанні сродкаў.
Гвалт на рэлігійнай глебе ў Нігерыі
Па меркаванню хрысціянскай асацыяцыі Нігерыі, радыкальная ісламісцкая групоўка «Боко Харам» аб’явіла вайну хрысціянам, арганізаваўшы ў калядную нядзелю серыю выбухаў каля цэркваў, ахвярамі якой сталі 40 чалавек.
Чавес убачыў новыя інтрыгі ЗША
Уго Чавес падазравае ЗША ў распрацоўцы сакрэтнай тэхналогіі, якая дазваляе выклікаць ракавыя захворванні ў няўгодных лідэраў латынаамерыканскіх краін. Прычым прэзідэнт Венесуэлы падкрэсліў, што гэта не паспешнае абвінавачванне, а толькі думкі ў слых.
Відэанавіны Бі-Бі-Сі за 60 секунд
Па матэрыялах Рускай службы BBC