У Беларусь з Германіі прыедзе 500-гадовая «Біблія» Скарыны

Тыдні Германіі праходзяць ў Мінску з 26 верасня па 11 кастрычніка. Галоўнай падзеяй мерапрыемства стане прэзентацыя беларусам «Бібліі» Францыска Скарыны, выдадзенай ў Празе ў 1517-1519 гадах.

Прэзентацыя «Бібліі» пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 4 кастрычніка.

Экспанаванне ў Мінску будзе доўжыцца да 13 кастрычніка, а з 15 па 24 кастрычніка кніга будзе прадстаўлена ў Нясвіжы, піша БелаПан. Пасля прэзентацый рарытэт пакине Беларусь.

Каштоўнасць, што яднае две краіны

Гэта ўнікальнае выданне — адзіны наяўны ў Германіі асобнік «Бібліі» Францыска Скарыны, беларускага гуманіста, першадрукара, выдаўца першай на ўсходнеславянскай прасторы друкаванай Бібліі на беларускай мове.

Выдадзеная ў Празе ў пачатку XVI стагоддзя, яна, на працягу стагоддзяў з’яўляецца ўласнасцю нямецкага горада Гёрліц. Гэтае каштоўнае выданне знайшоў нямецкі славіст Норберт Рандаў у 2003 годзе ў багатых фондах Верхнелужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы. Ад гэтага часу кніга ўвесь час там захоўвалася. Гёрліцкая «Біблія» Скарыны — гэта восем асобных пражскіх выданняў, пераплеценых у 1615 годзе пад адной вокладкай. Памер кнігі — 16,4 на 21,8 сантыметры. Аб’ём – 1 316 старонак.

Унікальнае выданне прыедзе ў беларусь з пятай спробы

Гёрліцкая «Біблія» Скарыны прыедзе ў Беларусь упершыню.

Хоць ўжо чатыры разы рабілася спроба прывезці рарытэт ў нашу краіну. Прывоз зрываўся, бо неабходна было плаціць мыты, забяспечыць патрэбныя ўзровень бяспекі, — піша svaboda.org са спасылкай на прафесара Адама Мальдзіса.

У свеце цяпер 266 асобнікаў Біблій» Скарыны, з іх у Беларусі — толькі дзесяць.