«Белпошта» выпусціла картку з выявай Кастуся Каліноўскага

Партрэт знакамітага рэвалюцыянера-дэмакрата размешчан на фоне нелегальнай газеты, якую ён выдаваў разам з аднадумцамі.

«Белпошта» выпусціла картку з маркай «175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага». На марцы — партрэт Каліноўскага на фоне газет «Мужыцкая праўда», на паштоўцы  — выступ Каліноўскага перад сялянамі, піша belpost.by.

Тыраж картки – 30 000 асобнікаў. Тэкст паштоўкі на беларускай мове. Мастак карткі – Мікалай Рыжы. Яе ўрачыстае гашэнне адбудзецца 2 лютага на паштамце Мінска.

 Гістарычная даведка:

Кастусь Каліноўскі (Вікенці Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі, 02.02.1838, в. Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер Падляскае ваяв. Польшчы — 22.03.1864) рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. У 1862-1863 гг. Кастусь Каліноўскі разам з аднадумцамі кіраваў выданнем і распаўсюдам нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда».

 


Спасылка па тэме:

В честь «Культурной столицы Беларуси-2013» выпущен художественный конверт