У Беларусі 12 лютага выйдуць паштовыя маркі з новымі малюнкамі

Новыя паштовыя маркі называюцца «Адвольная гладзь», «Вышыўка крыжам», «Вышыўка процягам» і належаць да серыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Вышыўка ». Серыя выпускаецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

У распрацоўцы марак ўдзельнічалі: Тамара Стасевіч (мастак), Яўгенія Бедонік (дызайнер), а таксама спецыялісты «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Памер марак – 28х30 мм. Тыраж — 48 000 штук. Маркі друкаваліся ў «Бабруйскай узбуйненай друкарні імя А. Т. Непагодзіна», паведамляе belpost.by.

 

Што можна будзе дасылаць, з выкарыстаннем новых марак

Марка «Адвольная гладзь» мае намінал «N», які адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай непрыярытэтнай паштовай карткі.

 

 

 

Марцы «Вышыўка крыжам» адпавядае намінал «М». Гэта значыць, што з яе дапамогай можа ажыццяўляцца перасылка міжнароднай простай прыярытэтнай паштовай карткі.

 

 

 

Марка «Вышыўка процягам» мае намінал «Н» і адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай непрыярытэтнай пісьмовай карэспандэнцыі (лісты, бандэролі, дробныя пакеты) вагой да 20 г.