У межах праграмы фестывалю AD.NAK! 25 чэрвеня яе удзельнікі абмяркуюць, навошта аддаваць уладу на брэнды спажыўцам.
Удзельнікаў праграмы пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы чакаюць семінары і майстар-класы ад беларускіх і замежных экспертаў у сферы рэкламы. Замежным госцем стане партнёр латвійскага брэндынгавага агенцтва “Ad Astra Riga” Гінтс Лаганоўскіс.
Удзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Для таго, каб да яе далучыцца, трэба зарэгістравацца на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.
Тым, хто зарэгістраваўся для падачы сваіх работ на конкурсную праграму, дадаткова рэгістравацца на праграму не трэба.
У фестывальны дзень — 25 чэрвеня – усіх чакаюць ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў па адрасе горад Мінск, праспект Газеты “Праўда”, 11.
Праграма фестывалю
09:00 — 09:45 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму.
09:45 — 10:00 — Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю.
10:00 — 11:00 – На тэму “Пусціце брэнды папасвіцца! Навошта аддаваць уладу спажыўцам?” выступяць Дар’я Лобань, кіраўнік студыі брэндынгу On Foot, і Аляксей Шклянко, арт-дырэктар дызайн-студыі 365 degrees.
11:00 — 11:45 – На тэму “Беларуская мова ў бізнесе: што чакаюць працадаўцы ад рэкламістаў і маркетолагаў?” выступіць Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY.
11:45 — 12:30 – На тэму: “Скрынка ідэй. Будзь бліжэйшы да людзей!” выступіць Дар’я Герасiменка, кіраўнік крэатыўнай групы, PRKVADRAT.
12:30-13:15 — Сяргей Сахараў, рэдактар анлайн-часопіса пра Мінск CityDog: Мікола Шакель, медыя-агенцыя «Францыск-група», дырэктар па развіцці інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog выступіць з тэмай “Ці працуе інфаграфіка ў беларускім бізнесе? Інфаграфіка ў бізнесе: як ёю карыстацца? Кейсы”
13:15 — 14:00 – На тэму “Зямля пад белымі брэндамі. Пра беларускія канцэпцыі ў брэндынгу: чаму іх так мала, чаму цяжка іх узгадняць з кліентам (сумневы і страхі замоўцы). Як можна стаць адметным на паліцы” выступіць Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар брэндынгавай кампаніі “Fabula”, кіраўнік агенцтва Naming.by.
14:00 — 15:00 — Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на AD.NAK! з тэмай “Уражанні і досвед Cannes Lions 2014”
15:00 — 16:30 — Гінтс Лаганоўскіс, кіраўнічы партнёр “Ad Astra Riga” (Латвія) выступіць з тэмай “Glocalization: Як лакальныя і міжнародныя брэнды камунікуюць праз мясцовыя культурныя каштоўнасці. Паспяховыя кейсы”
17:00 — 17:40 — Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю.
17:40 — 18:00 — Збор гасцей на цырымонію ўзнагароджання.
18:00 — 18:30 — Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.
18:30 — 23:00 — Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!