Перад паездкай за мяжу, лепш даведацца – ці маеце вы права на выезд

А права на выезд грамадзяніна Беларусі ў адпаведнасці з законам можа быць толькі часова абмежаванае.

Лета – час паездак, у тым ліку за межы Беларусі. Для таго, каб ваша вандроўка да украінскай цёткі ці польскага дзядулі не пераўтварылася ў непрыемны сюрпрыз на мяжы, – даведайцеся, ці маеце вы права на выезд.

Права на выезд грамадзяніна Беларусі можа быць толькі часова абмежаванае, у адпаведнасці з законам «Аб парадку выезда з Рэспублікі Беларусь і ўезда ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі.

 

 

Што кажа закон

Такім чынам, выезд можы быць часова абмежаваным, калі грамадзянін:

  • Валодае звесткамі, што складаюць дзяржаўную таямніцу. Ён не зможа выехаць за мяжу да тых часоў, пакуль не скончыцца тэрмін, абумоўлены ў допусук да дзяржаўных сакрэтаў.
  • З’яўляецца падазраваным ці абвінавачаным па крымінальнай справе. Абмежаванне дзейнічае да спынення крымінальнага пераследу альбо да ўступлення прысуду ў законную сілу.
  • Асуджаны за ўчыненне злачынства, – да адбыцця пакарання, альбо да заканчэння тэрміну адтэрміноўкі выканання пакарання або выпрабавальнага тэрміну.  Выключэнне складаюць асобы, якіх асудзілі без прызначэння пакарання або да пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады (займацца пэўнай дзейнасцю).
  • За ім устаноўлены прэвентыўны нагляд. Дзейнічае да спынення нагляду.
  • Не выконвае без паважных прычын маёмасныя, падатковыя ці іншыя абавязацельствы перад РБ, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія ўступілі ў законную сілу судовымі пастановамі ці выканаўчымі дакументамі. Абмежаванне дзейнічае да тэрміна, усталяванага судом, але не больш чым да выканання абавязацельстваў.
  • Яму прад’яўлены грамадзянскі пазоў у судзе, – на тэрмін, устаноўлены судом, але не больш чым да заканчэння вытворчасці па справе.
  • Ён з’яўляецца даўжніком па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці, банкруцтве, ці зацікаўленай асобай у дачыненні да даўжніка – юрыдычнай асобы. Абмежаванне дзейнічае да заканчэння вытворчасці па гэтай справе.
  • Ён ухіляецца ад яўкі на мерапрыемствы па закліку на ваенную службу, службу ў рэзерве. Ён не зможа выехаць за мяжу да яўкі на мерапрыемствы па закліку на ваенную службу, службу ў рэзерве.

 

Дзе дзедаведацца непасрэдна

Інфармацыю аб тым, ці з’яўляецца чалавек невыязным за межы Рэспублікі Беларусь, можна атрымаць у РАУС у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі.

Грамадзяніну, які збіраецца выязджаць за мяжу неабходна асабіста звярнецца з вусновай заявай у дадзены аддзел. Пры сабе неабходна мець дакумент, пацвярджаючы асобу.

У прысутнасці заяўніка адбываецца праверка па кампутарнай базе дадзеных, па выніках якой і даецца адказ.