Кошт вышэйшай адукацыі ўзрос на 50%

«Такое рашэнне з’яўляецца неабходнасцю і звязана, найперш, з павелічэннем выдаткаў» – заявіў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Мацкевіч.

Сяргей Мацкевіч таксама паведаміў, што дагэтуль студэнты-платнікі аплачвалі толькі 70% ад сапраўднага кошта адукацыі, перадае БЕЛТА.

З 1 студзеня, згодна з пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 1778 ад 30 снежня 2011 года, тарыфныя аклады педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, што не маюць навуковай ступені і звання, ўзраслі на 50 %.

Сярод прычын, таксама, падвышэнне цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі. Дарэчы, сёлета, плата за навучання ў вну ўздымалася ўжо тройчы.

Сумы

Дакладны кошт адукацыі вызначае кожная вну самастойна. Па словах прарэктара Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Наталлі Скок, з 1 студзеня навучанне ў «машынцы» падаражэла на 29 %.

Разам з тым, заработак выкладчыкаў павялічыўся на 33%. Пры гэтым, згодна з рэкамендацыяй мінистэрства адукацыі, для студэнтаў існуе цэлая сістэма адтэрміновак і выплат ў растэрміноўку. Аб сітуацыі з аплатай, студэнтам паведамляецца рэгулярна на адмысловых сустрэчах.

Кошт навучання ў Магілёўскіх вну з 1 студзеня (сярэдняе значэнне):

 

ВНУ

Беларуска-Расійскі універсітэт

Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова

Магілёўскі універсітэт харчавання

1 курс

8 220.0

5 200.0

7 000.0

2-4 курс

8 000.0

5 200.0

7 000.0

5 курс

6 255.0

4 900.0

6 500.0

Завочная форма навучання

2 500.0

1 400.0-1 500.0

3 000.0