Што трэба улічваць, абіраючы сонечныя акуляры

Каб сонечныя акуляры абаранілі вашы вочы і не нашкодзілі здароўю, да іх выбару лепш адносіцца сур’ёзна. На што звяртаць ўвагу, разбіраўся gorad.by.

У горадзе, нарэшце, з’явілася цяпло і сонца. Апошняе, дарэчы, можа стварыць шмат праблемаў нашым вачам. Выдатнае выйсце – сонечныя акуляры. Праўда з агаворкай:  якасныя.

За прафесійнай кансультацыяй gorad.by звярнуўся да ўрача-афтальмолага першай катэгорыі Аксаны Шыраевай, загадчыцы філіял «Клінікі «Новое Зрение» ў  Магілёве.

Абараняць вочы ад сонца варта!

Сонечныя  акуляры насіць трэба. Асноўная іх мэта – абарона нашых вачэй ад шкодных ультрафіялетавых і, так званых, сініх прамянёў. Уздзеянне і тых і другіх,  можа выклікаць хваробы сятчаткі і хрусталіка вока.

Чым маладзейшы чалавек, тым больш яго вачам патрэбная абарона

Чым маладзейшы чалавек, тым больш яго вачам патрэбная абарона

Чым маладзейшы чалавек, тым больш яго вачам патрэбная абарона.

Як выбраць якасныя акуляры

Усе сонечныя акуляры падзяляюцца на 5 катэгорый:

0 – прапускаюць  80-100% святла  (лінзы празрыстыя,  альбо трошку зацемненыя);

1 – прапускаюць 43-80% святла;

2 – прапускаюць 18-43% святла;

3 – прапускаюць 8-18% святла;

4 –  прапускаюць 3-8% святла (лінзы вельмі цёмныя).

Абіраючы акуляры, вызначаючым павінен з’яўляцца UV-кафіцыент.

Акуляры, што фільтруюць 100% ультрафіялета маюць маркіроўку UV 400. Такія выдатна падыйдуць для адпачынку ў сонечных краінах.  Для нашага клімату аптымальнымі з’яўляюцца  2 і 3 катэгорыі. Адпаведна, кафіцыент будзе ніжэй.

Трэба ведаць, што якасныя акуляры – гіпаалергенныя. То бок, аправа выканана з матэрыялаў, што з’яўляюцца найбольш бяспечнымі для чалавека ( тытан, нержавеючая сталь і г.д.)

Колер мае значэнне

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

! Медыкі раюць не насіць акуляры з чырвонымі і ружовымі  лінзамі. Яны толькі дададуць напружання вачам.

Наогул, галоўны паказчык – зручнасць.  Калі апрануўшы акуляры агульная карціна свету не змяняецца – гэта тое, што трэба.

Шкло, альбо пластык?

Якасныя акуляры - гіпаалергенныя, аправа выканана з матэрыялаў, што з’яўляюцца найбольш бяспечнымі для чалавека: тытан, нержавеючая сталь

Якасныя акуляры – гіпаалергенныя, аправа выканана з матэрыялаў, што з’яўляюцца найбольш бяспечнымі для чалавека: тытан, нержавеючая сталь

Звычайна лінзы робяць з трох матэрыялаў:

– шкло

– палікарбанатны пластык

– акрылавы пластык

Шкляныя акуляры больш бяспечныя. Шкло не прапускае сонечныя ультрафіялетавыя прамяні.

Пластык – лягчэйшы, але  такія лінзы патрабуюць спецыяльнай тэхналогіі вытворчасці. Якасныя акуляры з пластыкавымі лінзамі, абавязкова маюць сэртыфікат якасці і бяспекі, што зацверджаны Еўрапейскай дырэктывай 89/686/ЕЕС і Тэхнічным стандартам EN 1836-2005.

Дзе набываць?

У спецыялізаваных крамах і толькі ў іх. Няякасныя акуляры, на думку спецыялістаў, правакуюць хваробы вачэй. Акрамя якасці, трэба абавязкова ўлічваць уласны зрок. Калі ён зніжаны, лінзы павінны быць з дыёптрыямі.

Дарэчы,  шукаючы якасць, арыентавацца можна і на сярэдні кошт. Фірмовыя акуляры вы  наўрадці знойдзеце танней за 50 даляраў.

Як даглядаць?

Захоўваць акуляры лепш за ўсё ў жорсткім футляры. Акуляры баяцца высокіх тэмператур і жорсткіх паверхняў (лёгка падрапаць).

Мыць трэба цёплай вадой, альбо спецыяльнай вадкасцю. Рэчывы, што ўтрымліваюць спітр, выкарыстоўваць не варта.

Акуляры і мода-2011

Асноўным, модным  трэндам сезону вясна-лета 2011 дызайнеры называюць вялікія акуляры ў круглай аправе. Лінзы мусяць мець чорны, альбо карычневы колер. Таксама актуальнымі застануцца акуляры « бабачкі» і «авіятары».

Моднай будзе аправа чырвонага, карычневага , металічнага, а таксама,  празрыстага колераў.