Хутка надакучлівая машкара амаль знікне

Звычайна пік яе актыўнасці – не больш за 12 дзён. А пакуль трэба ратавацца ад яе. Як – высвятляў gorad.by.

Апошні месяц вясны выдаўся цеплым  і вільготным. Як аказалася, машкара толькі гэтага і чакала. Нашэсце маленькіх кровапійцаў не дае спакойна жыць магілёўцам.

Як выратаваць сябе ад машкары? За парадай gorad.by звярнуўся ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Ведаць ворага ў твар

Мошкі – казуркі сямейства двухкрылых. Іх нават убачыць цяжка. А заўважаеш ужо толькі, калі ранка ад укусу пачынае нявыносна свярбець.

Насамрэч, гэтыя крыважэрныя істоты маюць памер усяго 2-6 міліметры. Агрэсіўныя ж – толькі самкі. Дзеля вываду нашчадства ім патрэбная кроў. Ну а чалавек, так бы мовіць, проста трапляецца пад руку.

 

Калі і чаму з’яўляюцца

Машкара з’яўляецца ў перыяд квітнення сасны (канец траўня – пачатак чэрвеня),  харчуючыся яе пылком. А цяпло і вільготнасць толькі дадаюць «імпэту» казуркам, бо месца іх жыхарства –  вадаёмы з хуткай плынню. Дняпро – проста ідэальна падыходзіць.

Такая колькасць машкары ў Магілёве зараз – хоць і не прыемна, але ж зъяўляецца нармальнай. Да таго ж, пакутваць гараджанам засталося нядоўга. Пік складае 10-12 дзён, пасля машкара амаль знікне.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

 

Як і чым ратавацца

Лепш за ўсё дапамогуць рэпеленты – адмысловыя сродкі, што адпугваюць казурак. Іх, да рэчы, магчыма набыць у любой аптэцы.

Таксама добры варыянт –  ванілін (не ванільны цукар!). Яго разводзяць ў вадзе  і мажуць адкрытыя часткі цела.

Народная медыцына раіць націрацца адварам кораня лапуха.

Праўда, алергікам і маленькім дзеткам лепей, наогул, забыцца пра адпачынак  блізу вадаемаў на некалькі дзён.

 

Наступствы

Чалавеку баяцца няма чаго. Моцны зуд, ацёк, пачырваненне –  максім што пагражае ў 99 % выпадкаў.

Калі ж  пакусы машкары непакояць больш за 3-4 дні, а ў дадатак узнялася тэмперарура – варта наведаць ўчастковага ўрача.