Шукаем паліцы са здаровай ежай

Праблему недахопу інфармацыі аб важнасці ужывання экалагічных прадуктаў абмеркавалі і ў Магілёве.

У Магілёве здзейсніўся інфармацыйны праэкт «Устойлівае спажыванне дзеля паляпшэння якасці жыцця». Ідэя і распрацоўка яго належыць сетцы еўрапейскіх экалагічных суполак «Экалагічнае партнёрства», беларускай суполцы аховы правоў спажыўцоў, а таксама, Міністэрству замежных спраў Нідэрландаў.

Галоўная мэта праэкту – распаўсюд у Беларусі інфармацыі, датычнай ужывання экалагічных прадуктаў харчавання. Дарэчы, па статыстыцы,  хаця б мінімальна такой інфармацыяй валодае чвэрць беларусаў, і толькі 4% карыстаюцца ёй у жыцці.

 

«Натуральны прадукт» па-беларуску

У Беларусі з 2008 года уведзена адмысловая маркіроўка на экалагічнасць прадуктаў харчавання («натуральны прадукт»). Сёння такі сертыфікат маюць 88 прадпрыемстваў і 166 прадуктаў айчыннай вытворчасці.

Праўда, па словах спецыялістаў, беларускі знак экалагічнасці не адпавядае еўрапейскім стандартам…

Па словах старшыні Магілёўскага экалагічнага грамадскага аб’яднання  «Энда», эксперта праэкта ЕС/ПРООН  «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні» Андрэя  Пахоменкі, «з’яўленне на айчынным рынку натуральных прадуктаў  – гэта выдатна. Аднак, немагчына не бачыць іх слабых месцаў. Адно з галоўных – працэдура надання сертыфікату. Сёння яна непразрыстая. Мы ўпэўнены , што ў камісію абавязкова павінны ўваходзіць, хаця б у ролі наглядальніка, прадстаўнікі экалагічных суполак», піша happydoctor.ru.

Экалагічны  прадукт – які не утрымлівае штучных харчовых дабавак, гарманальных прэпаратаў, генна-мадыфікаваных арганізмаў. Сыравіна мусіць быць натуральнага (жывёльнага, альбо расліннага) паходжання.  Строгія крытэры і да ўтрымання таксінаў, радыанульлідаў, пестыцыдаў г.д.

 

Маем тое, што маем

Прадукты харчавання з маркіроўкай экалагічнасці, у нас каштуюць у сярэднім на 4% даражэй. Але ж даследчыкі лічаць, што гэта таго варта.

Так, па інфармацыі ВОЗ Сусветнай арганізацыі аховы здароўя існуе прамая сувязь паміж якасцю харчавання і працягласцю жыцця. І нават тры гады харчавання выключна экалагічнымі прадуктамі, прыводзяць да значнага ўзмацнення імунітэту, памяншэння праблемаў скуры і паляпшэння стану зубоў.

 

Дзе набываць

Сёлета ў некаторых крамах Магілёва з’явіліся, так званыя  «экалагічныя паліцы». Прынамсі,  адзіны  дакладны прыклад  – крама «Садко», бліз Віленскага кірмашу.

Дарэчы, у Магілёве  праэкт «Устойлівае спажыванне дзеля паляпшэння якасці жыцця» ажыццяўляецца  гарадской суполкай абароны правоў спажыўцоў  і грамадскімі экалагічнымі  аб’яднаннямі  «Энда», і «Лекарскі звяз».

 

На што звятаць увагу

Даведка: Е-дабаўкі (харчовыя дабаўкі) – гэта натуральныя, альбо штучныя рэчавы і іх спалучэнні, што адмыслова дадаюцца ў прадукты харчавання падчас іх вытворчасці, з мэтай надання ім пэўных якасцяў і захавання якасці.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Небяспечныя Е-дабаўкі

Забароненыя ў Беларусі

Е103, Е106, Е111, Е123, Е126, Е130, Е181, Е216, Е217, Е240, Е924, Е924а

Забароненыя ў Расіі

Е121, Е123, Е128, Е217, Е240, Е924а, Е924b

Забароненыя ў Еўразвязе

Е103, Е105, Е111, Е121, Е125, Е126, Е1330, Е152, Е181

Натуральныя Е-дабаўкі

Е-дабаўкі, што прызнаты бяспечнымі ў Еўразвязе

Е101, Е160, Е161, Е170, Е174, Е175, Е200, Е201, Е203, Е236, Е237, Е238, Е260, Е261, Е262, Е263, Е270, Е280, Е281, Е282, Е300, Е301, Е302, Е303, Е304, Е305, Е306, Е307, Е308, Е309, Е322, Е325, Е326, Е327, Е331, Е332, Е333, Е334, Е335, Е336, Е337, Е338, Е339, Е340, Е341, Е400, Е401, Е402, Е403, Е407, Е409, Е410, Е411, Е413, Е414, Е420, Е421, Е422, Е450, Е461, Е462, Е465, Е466, Е472, Е473, Е474, Е475, Е480

 

Знакі экалагічных маркіровак, што сустракаюцца на ўпакоўках тавараў ў нашых крамах:

Афіцыйны Эказнак Еўразвязу

Беларускі знак «Натуральны прадукт»

Знак «Лісток жыцця», што маркіруюць прадукцыю эксперты Пецярбургскага Экалагічнага звязу.