Як засцерагчыся ад небяспечнай кішэчнай інфекцыі

…выпадкі захворвання якой зафіксаваныя ўжо ў многіх краінах свету. Мністэрства аховы здароўя  раіць засцерагчыся ад спажывання імпартнай гародніны.

Ужо 14 чалавек сталі ахвярамі вострай кішэчнай інфекцыі, што  апанавала,  пераважна,   поўнач Германіі.  Большасць загінулых – жанчыны, паведамляе Белта.

Выпадкі захворвання зафіксаваныя таксама ў Галандыі, Велікабрытанііі, Даніі, Швецыі.

Спецыялісты мяркуюць, што крыніцай інфекцыі з’яўляюцца гародніна ( хутчэй за ўсё – гуркі), прывезеная  з Іспаніі. Іх імпарт ужо забаронены ў краінах Заходняй Еўропы і ў Расіі.

У Беларусі

Падобныя меры пакуль не ўводзяцца.  Але ж, Мністэрства аховы здароўя  раіць засцерагчыся ад спажывання імпартнай гародніны.

Па словах галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Іны  Карабан,  сітуацыю ў Германіі беларускія эпідэміёлагі адсочваюць праз бюро ВОЗ. Да таго ж, пацыентаў з кішэчнымі  інфекцыямі будуць абследваць асабліва пільна, піша Белта.

 

На ўсялякі выпадак

Прафілактыку складаюць элементарныя санітарна-гігіенічныя правілы, напрыклад:

♦ нельга набываць прадукты харчавання ў месцах несанкцыянаванага гандлю

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

♦ неабходна выкарыстоўваць толькі свежыя прадукты

♦ ваду і малако, набытыя не ў крамах, абавязкова трэба кіпяціць

♦ садавіну і гародніну  пільна мыць праточнай вадой, а пасля, апарвацьць кіпнем

Таксама, перад  падарожжам за мяжу ( краіны Афрыкі, Азіі, Заходняй Еўропы)  пракансультавацца з урачом.

Трэба з насцярогай ўжываць стравы нацыянальных кухняў.

Не варта набываць ежу ў месцах вулічнага гандлю.

Пры з’яўленні першых сімптомаў  хваробы (боль у жываце, ваткі стул, ванітаванне, высакая тэмпература) – тэрмінова звярнуцца за ўрача!

_______________________________________________________________________________________________

Даведка

Вострая нырачная недастатковасць, якая выкліканая кішэчнай палачкай  эшэрыхія колі (Escherichia coli) перадаецца чалавеку   ў выніку спажывання забруджаных прадуктаў харчавання, часцей за ўсё,  сырога мяса, малака,  садавіны і гародніны.

Сама інфекцыя ўрачам вядомая даўно, зараз гаворка ідзе пра новы штамм.  Галоўнай  складанасццю  для медыкаў з’яўляецца тое, што стандартная лінейка антыбіётыкаў  перад  хваробай бяссільная.